В.а. прэм'ер-міністра Арменіі Карэн Карапецян не прымае запрашэнне прыняць удзел у сённяшніх перамовах з лідарам апазіцыі Нікалам Пашынянам, паведамляе «Радыё Азатуцюн».

«Чарговае запрашэнне Нікола Пашыняна практычна не адрозніваецца ад папярэдняга, за выключэннем таго факту, што на гэты раз ён не дыктуе, з кім трэба ісці на перамовы. Адказ Карэна Карапецяна такі ж, як і ў мінулы раз. Перамовы, дзе адзін бок выключна дыктуе парадак дня, а іншы не можа ўявіць парадак дня, не могуць лічыцца перамовамі. Акрамя таго, Карэн Карапецян па-ранейшаму лічыць, што правядзенне перамоў у прысутнасці СМІ ўжо прадугледжвае, што мэтай перамоў не з'яўляецца дасягненне якіх-небудзь вынікаў. Менавіта таму ўдзел у «перамовах», якія наўрад ці знойдуць рашэнні, в.а. прэм'ер-міністра лічыць бесперспектыўным», — паведаміў прэс-сакратар в.а. прэм'ер-міністра Арам Арарацян на сваёй старонцы ў Facebook.

Арарацян адзначае, што, на думку Карэна Карапецяна, Пашыняну варта прыняць прапанову прэзідэнта рэспублікі, накіраваную ўсім парламенцкім і пазапарламенцкім сілам, для сумеснага абмеркавання сітуацыі, якая склалася ў краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру