Па словах спецыялістаў, пры рэканструкцыі моста у першую чаргу будуць старацца захаваць яго існуючы выгляд пры ўмове забеспячэння бяспекі эксплуатацыі і адэкватнай даўгавечнасці. А замена жалезабетонных канструкцый на металічныя будзе там, дзе гэта сапраўды неабходна.
«Мы з вамі дамовіліся: гэты мост (у Жыткавіцкім раёне) мы павінны здаць да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як у нас прынята — падарунак народу трэба. Усе працы трэба выканаць. І другі момант, што тычыцца перспектывы, вы даследуеце астатнія падобныя масты і ўносіце прапановы па чарговасці іх ці замены, або рэканструкцыі»,
— сказаў Лукашэнка.





