Нацыянальны банк Украіны (НБУ) уводзіць у абарачэнне новыя манеты наміналам 1 і 2 грыўні, паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.
Пачынаючы ад 27 красавіка манеты наміналам 1 і 2 грыўні з'яўляюцца сапраўдным плацежным сродкам на тэрыторыі Украіны.
У той жа час Нацбанк спыняе друкаваць банкноты наміналам 1 і 2 грыўні. Аднак, іх забіраць з абарачэння не будуць, а з часам манеты цалкам заменяць зношаныя і пашкоджаныя банкноты.
Плануецца, што ў хуткім часе будуць таксама ўведзеныя манеты наміналам 5 і 10 грывень замест купюр.





