27 красавіка актывісты Цэнтра правоў прызыўніка атрымалі адказ пракуратуры Рэчыцкага раёна па пытанні размяшчэння на сайце газеты «Дняпровец» артыкула «Прозвішчы ухілістаў Рэчыцкага раёна паведамілі ў ваенкамаце» з імёнамі і хатнімі адрасамі прызыўнікоў, названых «ухілістамі».

У адказе пракуратуры паведамляецца, што па выніках праведзенай праверкі за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў законаў галоўны рэдактар газеты «Дняпровец» і вайсковы камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў папярэджаны пракурорам Рэчыцкага раёна аб недапушчальнасці такіх парушэнняў заканадаўства ў будучыні.

Тым не менш, асабістыя дадзеныя прызыўнікоў застаюцца ў тэксце артыкула на сайце газеты да гэтага часу.

Чытайце таксама: Рэчыцкая газета апублікавала імёны і адрасы хлопцаў, што бегаюць ад войска. Юрыст: «Гэта незаконна»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру