Прессбол
Хакеісты зборнай Беларусі пацярпелі шостую запар паразу ў Еўравыкліку, саступіўшы ў Жлобіне камандзе Нарвегіі. Пры гэтым па колькасці кідкоў па браме беларусы пераўзышлі скандынаваў амаль удвая, піша Tut.by.
28 красавіка ў Бабруйску беларусы зноў прымуць Нарвегію. Гэта будзе заключная праверка сілаў перад чэмпіянатам свету ў Даніі. Да гэтага матчу беларусы прайгралі шэсць разоў запар — Фінляндыі, Швейцарыі (2 разы), Даніі (2 разы) і Нарвегіі.
Чэмпіянат свету ў дацкіх Хернінгу і Капенгагене пройдзе з 4 па 20 мая.
На папярэднім этапе Беларусь трапіла ў групу «А», дзе яе супернікамі стануць каманды Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Францыі і Аўстрыі. Матчы гэтай групы прыме 12,5-тысячная Royal Arena у Капенгагене.
4 мая — 21.15 — Швецыя — Беларусь
5 мая — Францыя — Беларусь
7 мая — 17.15 — Беларусь — Расія
9 мая — 16:15 — Швейцарыя - Беларусь
11 мая — 21.15 — Беларусь — Чэхія
12 мая — 17.15 — Аўстрыя — Беларусь
15 мая — 17.15 — Беларусь — Славакія.
У чвэрцьфінал выходзяць па 4 каманды кожнай групы, зборныя, што зоймуць апошнія месцы, згубяць прапіску ў элітным дывізіёне.





