25 красавіка Дар'я Гумен вырашыла наведаць сваю сяброўку ў Люберцах. Прыйшоўшы да яе, адчула сябе дрэнна і страціла прытомнасць, хуткая дапамога канстатавала смерць 15-гадовага падлетка.

Міхаіл Гумен, бацька памерлай, адзначыў, што дакладных звестак, што менавіта стала прычынай смерці дачкі, пакуль няма.

«З самага нараджэння мы ўставалі з самай раніцы, гадзіне а сёмай, снедалі, рыхтаваліся, а потым яна ішла вучыцца, — прыводзіць 360tv.ru словы Гумена. — Потым трэніроўка, потым дадому — урокі. І ў 21.00 адбой. І так цягам практычна 15 гадоў. Душа ў душу: ні разу практычна не сварыліся, а такое атрымалася … Сваёй упартасцю яна дасягнула ўсяго. За восем гадоў вучобы ў школе я не бачыў у яе ніводнай чацвёркі, толькі на «пяць» вучылася.

Я так за яе хваляваўся і перажываў, што на яе выступах практычна не бываў. Або глядзеў па тэлебачанні, або па сацсетках, ці проста чакаў вынікаў — вельмі прасіў, каб мне дасылалі пратаколы, па якіх яна выступала. Я навучыўся іх чытаць і бачыў, дзе яна ўдала выступала, а дзе няўдала, які суддзя якую ёй ацэнку паставіў і за што. Яна таксама не хацела, каб я прысутнічаў. Вельмі баялася пры мне зрабіць-нейкую памылку, прайграць. А я вельмі баяўся заўважыць гэтую памылку. Апошні кубак … яна ўзяла ўсе першыя прызы. Кубак Расіі. Гэта было ў Міасе 16 красавіка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?