Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Пра гэта міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч распавёў у інтэрв'ю sb.by, адказваючы на пытанне, ці часта ён ходзіць у кнігарні.

«Што нядаўна купіў у кнігарні? Зараз дома на стале ў мяне ляжыць кніга з чатырох аповесцяў Васіля Быкава, выдадзеная расійскім выдавецтвам. Чаму купіў гэты зборнік? Чытаў гэтыя аповесці і на беларускай, і на рускай раней, але зараз прыцягнулі вельмі цікавыя ілюстрацыі народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага, які нядаўна пайшоў з жыцця. Гляджу на гэтую кнігу яшчэ і як на твор мастацтва.

Што яшчэ мяне зацікавіла? Нядаўна перачытаў раман Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак» (кніга больш вядомая пад назвай «І больш за стагоддзе доўжыцца дзень») на беларускай мове. Гэта пераклад Міхася Стральцова, і мне была вельмі цікавая яго стылістыка. Да таго ж у гэтым рамане Айтматава ёсць многія тэндэнцыі, пасылы, якія тычацца сённяшняга часу», — сказаў А. Карлюкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0