president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў на нарадзе, што прайшла ў Жыткавіцкім райвыканкаме.

«Думаю, вы пачулі размову. Вы павінны разумець, што гэта не ад яго зыходзіць — губернатара - і не ад старшыні райвыканкама. Гэта палітыка. Сёння павінна быць такая палітыка. Я вам сказаў па вялікім рахунку, чаму. Каб нас не перакулілі. Я вам сказаў у Пасланні — нам яшчэ падкінуць гэтых праблем, паглядзіце. Але я за вас менш турбуюся. У нас там, у Мінску, дай бог утрымаць сітуацыю», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра падзеі ў Арменіі, дзе «запалала ўся краіна». «Я з прэзідэнтам размаўляў. Ён мне патэлефанаваў, кажа: Аляксандр Рыгоравіч, празявалі», - сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка падкрэсліў, што былі і іншыя прычыны, якія прывялі да падзеяў у Арменіі, перш за ўсё сур'ёзныя праблемы ў эканоміцы краіны і з карупцыяй. «Чаму я асабліва губернатараў у апошні час тузаю — калі празявалі губернатары, ніхто не паправіць. Гэта мне потым трэба бегчы і закладваць галаву. Гэта цэнтральныя людзі ў краіне — губернатары і мэр Мінска. А ў яго камандзе ўсе вы, асабліва старшыні райвыканкамаў. Глядзіце, каб мы самі сабе не стварылі праблем», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?