На развязцы трасы М-10/Р-13 (363 кіламетр, у раёне Лунінца) на скрыжаванні пуцеправода з чыгуначным палатном лопнулі апоры пуцеправода і нахіліліся, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Рух забаронены. У цяперашні час прапрацоўваюцца альтэрнатыўныя маршруты руху.

— Падчас правядзення рамонтных прац на пуцеправодзе адбылася дэфармацыя будаўнічых канструкцый. Рух аўтамабіляў спынены — аб'езд праз Лунінец, рух па чыгунцы таксама прыпынены, — паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?