Ісландская авіякампанія Wow Air адкрыла вакансію падарожніка з заробкам $ 4 тысячы ў месяц. Будучаму супрацоўніку прыйдзецца цягам трох месяцаў падарожнічаць па свеце і дакументаваць свае паездкі. Усяго ў праграме запланавана 12 падарожжаў: 4 — па Ісландыі і яшчэ 8 - па іншых краінах, паведамляе birdinflight.com

Прэтэндаваць на вакансію могуць тыя, каму больш за 18 гадоў. Ахвотным неабходна запісаць ролік з расповедам пра свой родны горад, загрузіць відэа на YouTube і прымацаваць да заяўкі, якую можна пакінуць на сайце Wow Air. Апошні тэрмін падачы заявак — 14 мая. Імя пераможцы стане вядома 18 мая.

Акрамя прызёра «працу мары» атрымае і яго сябар.

Ён будзе падарожнічаць па свеце разам з пераможцам конкурсу і дакладна гэтак жа будзе атрымліваць за гэта грошы. Усе выдаткі — ад аплаты квіткоў да арэнды жылля - Wow Air бярэ на сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0