Барысаўскі БАТЭ атрымаў пятую перамогу ў пяці матчах. Сёння на «Барысаў-Арэне» шматразовы чэмпіён перамог «Слуцк» — 3:1 (Сігневіч, 7, 33, Скавыш — Шыкаўка, 12).
Праўда, БАТЭ ўпершыню ў пяці матчах прапусціў.
Першую сёння перамогу атрымаў «Шахцёр». Гарнякі выйгралі ў мінскага «Тарпеда» — 1:0.
Мінскае «Дынама» сёння перамагло ў гасцях «Нёман» 2:0.
БАТЭ — 15, Дынама — 13, Дняпро, Слуцк — 8, Тарпеда-БелАЗ, Іслач, Віцебск — 7, Дынама Брэст, Нёман — 6…





