Пра гэта ў эфіры АНТ заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

«Прэзідэнт унёс поўную яснасць ва ўсе размовы — рэферэндуму ў найбліжэйшы час не будзе. І таму тыя, хто доўга спекуляваў на гэтую тэму, могуць расслабіцца», — заявіла кіраўнік ЦВК.

Пры гэтым яна адзначыла, што «ён, магчыма, калі-небудзь адбудзецца, калі будзе рашэнне аб змене нейкіх кардынальных палажэнняў Канстытуцыі».

Аднак да гэтага, на думку кіраўніка ЦВК, павінны паспець грамадства і дзяржава, а таксама з'явіцца перадумовы.

«Так, у нас у Канстытуцыі ўжо досыць шмат састарэлых нормаў, але калі яны не з'яўляюцца ў дадзены момант гарачымі, гэта значыць, не перашкаджаюць грамадству існаваць і функцыянаваць, то стабільнасць нашмат важнейшая за мадэрнізацыю канстытуцыйных норм», — заявіла Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0