Чыгуначны рух адноўлены ў Лунінецкім раёне, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

29 красавіка пад дэфармаваным пуцеправодам былі ўсталяваныя часовыя апоры, рух цягнікоў быў адноўлены. На месцы працавала камісія па надзвычайных сітуацыях пры Брэсцкім аблвыканкаме. Для забеспячэння работ па ўстаноўцы часовых апор кансольных рыгеляў пуцеправода было задзейнічана 97 чалавек, у тым ліку работнікі МНС.

Аўтамабільны транспарт едзе па аб'яздным маршруце «М10 — в. Бараўцы — Дзятлавічы — Р13 — М10» (працягласць — 15 кіламетраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0