У сяле Карпацкае Туркаўскага раёна Львоўскай вобласці падчас аўтамабільнай экспедыцыі з гары зляцела машына з двума мінчукамі. Пацярпелым аказалі першую медыцынскую дапамогу, брыгада хуткай дапамогі ўжо забрала іх у бальніцу, піша Zaxid.net.

Месца здарэння.

Месца здарэння.

У Львоўскай вобласці з 28 красавіка па 1 мая адбываецца трофі-экспедыцыя «Карпацкі Кардон'18». Як распавёў адзін з каардынатараў мерапрыемства Аляксандр Рэванюк, удзельнікі павінны былі пракладаць уласныя маршруты, не паўтараючы іншых. Усяго ў мерапрыемствы планавалі ўдзельнічаць некалькі дзесяткаў экіпажаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0