Такое меркаванне выказаў сёння журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на адкрыцці мотасезона H.O.G. Spring Challenge 2018 у Мінску, перадае БелТА.

Адказваючы на пытанне аб законапаслухмянасці байкераў, міністр адзначыў, што яны выконваюць закон лепш, чым проста матацыклісты.

«Гэта дзве розныя катэгорыі. На жаль, па віне матацыклістаў у мінулым годзе загінулі 42 чалавекі і больш за 270 былі параненыя. Сумная статыстыка, хоць яна ідзе на змяншэнне, але мы даражым кожным жыццё, жыццём кожнага ўдзельніка дарожнага руху», — падкрэсліў Ігар Шуневіч.

Міністр таксама паведаміў, што сам на байку ездзіць рэдка. «Практычна не езджу. Таму што, па-першае, байка свайго не маю, а па-другое — часу на гэта асабліва няма. Усе надзеі на пенсію», — сказаў Ігар Шуневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0