Навальніцы чакаюцца 30 красавіка ў асобных раёнах Беларусі, паведамляе БелТА.

Чакаецца, што ў панядзелак будзе пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы.

Вецер будзе паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Начная тэмпература паветра складзе 9-15 градусаў цяпла. Днём прагназуецца 23-29 градусаў са знакам плюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0