Кампанія «Аэрафлот» звольніла бортправадніцу, якая назвала Калінінград Кёнігсбергам. Пра гэта кампанія заявіла ў Twitter.

Гэта здарылася пасля таго, як журналіст Віталь Траццякоў напісаў у Twitter, што ў самалёт «Масква-Калінінград» сцюардэса на англійскай мове абвясціла рэйс: Масква-Кёнігсберг. Пры гэтым па-руску было абвешчана, што самалёт выконвае рэйс Масква-Калінінград. «Чуў гэта на ўласныя вушы ў палёце 25 красавіка. Хіба «Аэрафлот» можа называць гарады Расіі так, як хоча?» — напісаў Траццякоў.

Неўзабаве ў «Аэрафлоце» адказалі Траццякову ў Twitter: «Правялі праверку, інфармацыя пацвердзілася. Бортправадніца будзе звольненая. Дзякуем Вам за сігнал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0