Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын на саміце ў пятніцу сказаў кіраўніку Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іну, што закрые ядзерны палігон Пунгеры ў маі. На закрыццё запросяць экспертаў з ЗША. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, у сваю чаргу, заявіў, што «вельмі важная сустрэча» з лідарам КНДР адбудзецца «у бліжэйшыя тры-чатыры тыдні».

Са сказанага вынікае, што паўночнакарэйскі правадыр больш не лічыць неабходным развіваць ядзерную праграму і адчуваць цяжкасці з-за санкцый, калі ўлады ЗША «абяцаюць спыніць вайну і не нападаць». Ён таксама паведаміў, што ў рамках збліжэння з суседняй дзяржавай КНДР зменіць гадзінны пояс — зараз час у КНДР на паўгадзіны адстае ад Сеула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?