Каля 60 рэканструктараў з розных гарадоў Польшчы і Беларусі, а таксаму па аднаму з Вугоршчыны і Чэхіі прыехалі 29 красавіка да Новага замку ў Гродне, каб ушанаваць памяць караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, а таксама выступіць перад гродзенцамі.

Для многіх рэканструктараў гэта ўжо трэці прыезд у Гродна. У асноўным усе яны займаюцца рэканструкцый эпохі 16-17 стагоддзяў. У двары Новага замка гасцей сустракала вялікая колькасць гараджан. Шмат хто падыходзіў да рэканструктараў знаёміцца і фатаграфавацца.

Арганізатарамі Дзён Стэфана Баторыя ў Гродне з’яўляюцца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і польскі клуб «Гусар». Упершыню рэканструктары з Польшчы прыязджалі ў Гродна ў снежні 2016 года.

Сёлета да фестывалю далучыліся і беларускія клубы з Мінска і Бабруйска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?