23 красавіка Дональд Трамп і Эмануэль Макрон пасадзілі на лужку Белага дома дуб. 29 красавіка СМІ заўважылі, што дрэва знікла, а на яго месцы засталася трава.

Падчас афіцыйнага візіту французскага прэзідэнта ў ЗША Макрон і Трамп правялі афіцыйныя перамовы, ляталі на верталёце над Вашынгтонам і пасадзілі дуб на лужку Белага дома. Саджанец прывезлі з французскага лесу Бэла Вуд, дзе адбылася аднайменная бітва амерыканскіх і нямецкіх войскаў у Першую сусветную.

Макрон і Трамп пасадзілі дрэва, пакуль іх жонкі Брыжыт і Мелані назіралі збоку. Тады прэзідэнты адзначылі, што саджанец сімвалізуе пра «сувязі паміж дзвюма дзяржавамі».

29 красавіка фатографы выявілі, што дрэва прапала з лужка Белага дома. На яго месцы засталася толькі зялёная і жоўтая трава, якую, мабыць, заслалі не так даўно. Адміністрацыя Трампа не давала каментарыяў пра гэта.

Французскае падраздзяленне Huffpost адзначыла, што крыніца ў Елісейскім палацы распавяла пра каранцін, на які адправілі дрэва. Бі-бі-сі дадало, што саджанцы лепш саджаць восенню, а не ўвесну, таму яго маглі перанесці ў цяпліцу. Таксама дрэву мог спатрэбіцца дазвол на пасадку, які патрабуюць улады ЗША для ўсіх прывезеных раслін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?