Фото: Joshua Roberts / Reuters

Фото: Joshua Roberts / Reuters

Падчас вяртання ў Вашынгтон з рабочай паездкі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не даў рады, калі раскрываў парасон, бо яго вывернула ветрам. Відэа таго, што здарылася, апублікаваў у сябе ў Twitter карыстальнік пад нікам Atrupar.

Аўтар запісу пажартаваў: «Парасон дзейнічае не так», і яго твіт разышоўся па сацыяльных сетках. Некаторыя каментатары «убачылі» ў выпадку з парасонам «расійскі след», адзначае Лента.ру.

«Думаю, ён вывернуў парасон, каб лавіць сігналы КДБ», — напісаў карыстальнік з нікам DemocracyValues.

Іншыя пастараліся падбадзёрыць прэзідэнта: «Затое з прычоскай ўсё ў парадку», — адзначыў ExtinguishIt.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0