AP Photo / Massoud Hossaini

AP Photo / Massoud Hossaini

Адказнасць за выбухі ў Кабуле ў панядзелак раніцай ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Колькасць загінуўшых у выніку двух выбухаў павялічылася да 29, больш за 40 чалавек атрымалі раненні, паведамляе ria.ru са спасылкай на тэлеканал TOLOnews і міністэрства аховы здароўя краіны.

Раней паведамлялася, што ахвярамі выбухаў стаў 21 чалавек, каля 50 пацярпелі.

Па дадзеных паліцыі, першы выбух учыніў тэрарыст-смяротнік на матацыкле. Другі выбух адбыўся ў тым жа раёне прыкладна праз 20 хвілін пасля першага, калі на месца здарэння прыбылі журналісты і службы экстранай дапамогі, выбуховае прыстасаванне таксама прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік.

Загінулі сямёра журналістаў і аператараў, у тым ліку фатограф агенцтва Франс Прэс Ша Мараі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0