Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прызначыла новага міністра ўнутраных спраў. Ім стаў былы топ-менеджэр Deutsche Bank.
Саджыд Джавід. Фота: Alastair Grant / AP
Новым міністрам унутраных спраў Вялікабрытаніі ў панядзелак прызначаны Саджыд Джавід. Як паведамляе тэлеканал Sky, нашчадак выхадцаў з Пакістана, ён стаў першым кіраўніком МУС — прадстаўніком нацыянальнай меншасці.
Джавід паспеў папрацаваць у банку Chase Manhattan ў Нью-Ёрку, а ў 2004 годзе стаў кіруючым дырэктарам Deutsche Bank. Сышоў ён адтуль у 2009 годзе, зарабляючы каля 3 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў за год. Ён таксама працаваў ва ўрадзе, дзе адказваў за пытанні мясцовага самакіравання
Sky адзначае, што рашэнне прызначыць Джавіда можа тлумачыцца жаданнем Мэй накіраваць у МУС чалавека, які раней не меў ніякага дачынення да гэтага міністэрства і не можа быць датычны да скандалу, у якім замяшаная яго папярэдніца Эмбер Рад.
Як аказалася, у міністэрстве былі вызначаныя мэтавыя паказчыкі па мігрантах, якіх улады хацелі высылаць з краіны. Скандал атрымаў назву Windrush.
Гэта імігранты з Карыбскага басейна, першы карабель з якімі пад назвай «Эмпайр Уіндраш» (Windrush) прыбыў у Лондан 22 чэрвеня 1948 года. Іх запрасілі ў Брытанію, каб папоўніць недахоп працоўнай сілы ў краіне.
Скандал узнік пасля таго, як стала вядома, што некаторых перасяленцаў з краін-членаў Брытанскага Садружнасці, якія прыехалі ў Каралеўства ў перыяд з канца 1940-х да 1970-х гадоў, а таксама іх сваякоў абвясцілі нелегальнымі імігрантамі.
Пасля таго як гісторыя стала здабыткам галоснасці, Рад сышла ў адстаўку.