За мінулыя суткі ў Брэсцкай вобласці адбыліся тры пажары. Агнём знішчана адна і пашкоджаныя дзве гаспадарчыя пабудовы. Прычынай узгарання ва ўсіх выпадках стаў удар маланкі, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

30 красавіка а 01:30 загарэлася гаспадарчая пабудова ў вёсцы Лядавічы Іванаўскага раёна. Прыблізна ў той жа час у аграгарадку Пескі Бярозаўскага раёна адбыўся пажар у драўляным гаспадарчым будынку. Агнём знішчаны дах, пашкоджаныя сцены.

А 2-й гадзіне ночы загарэлася і цалкам згарэла гаспадарчая пабудова ў вёсцы Журавок Іванаўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0