ДТЗ адбылося 29 красавіка каля 14.00 на 8-м км аўтадарогі Чаланец—Гоцк ў Салігорскім раёне, паведаміла УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
24-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW 520i пры завяршэнні абгону сутыкнуўся з трактарам ФЭНДТ-930, які рухаўся ў спадарожным напрамку.
Два пасажыры аўтамабіля BMW 520i — 24-гадовы мужчына і 25-гадовая жанчына — ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы здарэння. Кіроўца BMW 520i з траўмамі шпіталізаваны.
Распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.317 КК (парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб) прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў.
0
0
0
0
0
0