Фота: vk.com/durov

Фота: vk.com/durov

У Маскве прайшла акцыя пратэсту супраць блакіроўкі мэсэнджара Telegram. Паводле маскоўскай паліцыі, у ім ўдзельнічалі 7,5 тысячы чалавек, а арганізатары заяўлялі ўдзел 5 тысяч мітынгоўцаў.

Удзельнікаў акцыі падтрымаў заснавальнік Telegram Павел Дураў. На сваёй старонцы «УКантакце» ён напісаў: «Я ганаруся тым, што нарадзіўся ў адной краіне з гэтымі людзьмі. Ваша энергія змяняе свет».

Акцыя на праспекце Сахарава ў Маскве была ўзгодненая ўладамі. Нагодай для мітынгу стала рашэнне заблакаваць у Расіі Telegram. З такім патрабаваннем у суд звярнуўся Раскамнагляд пасля таго, як мэсэнджар адмовіўся перадаваць ФСБ ключы шыфравання для чытання перапіскі карыстальнікаў.

Над натоўпам можна было бачыць папяровыя самалёцікі. Фота: Эмін Джафараў / Камерсант

Над натоўпам можна было бачыць папяровыя самалёцікі. Фота: Эмін Джафараў / Камерсант

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0