«Маленькі прыемны штрых у цяжкім, драматычным сюжэце, —адзначае у фэйсбуку Аляксандр Класкоўскі. — Жанчыны, што галадаюць, выставілі умову, каб у Мінск іх суправаджалі прадстаўнікі недзяржаўных СМІ (БелаПАН, Tut.by, «Радыё Свабода», «Наша Ніва») — «каб нас прывезлі ў адміністрацыю прэзідэнта, а не ў ізалятар на вуліцы Акрэсціна».

Заўважце, не просяць, каб былі з «СБ» ці БТ. Пералічылі акурат тыя медыі, якія «не ўдастоіліся» трапіць на нядаўнюю сустрэчу з кіраўніком дзяржавы.

Маленькі тэст, якім СМІ просты люд давярае».

Нагадаем, удзельніцы руху «Маці 328» абвясцілі 27 красавіка бестэрміновую галадоўку ў Калінкавічах і Мінску. Яны дамагаюцца перагляду артыкулаў Крымінальнага кодэксу за ўжыванне наркотыкаў і патрабуюць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

У суботу іх запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Сустрэча мае адбыцца 2 мая а 16-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0