У сяле Карпацкае Туркаўскага раёна Львоўскай вобласці падчас аўтамабільнай экспедыцыі з гары зляцела машына з беларускім экіпажам. Пацярпелі двое беларусаў, яны жыхары Мінска.

Фото: ГО «Варта 1»

Няшчасны выпадак адбыўся каля гары Пікуй, фота «Варта 1».

Як перадае ZAXID.NET, пацярпелых — двух жыхароў Мінска — у стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў Туркоўскі раённы шпіталь.

Удзельнікі заезду і ратавальнікі на месцы аварыі, фота «Варта 1».

Удзельнікі заезду і ратавальнікі на месцы аварыі, фота «Варта 1».

У Львоўскай вобласці 28 красавіка — 1 мая праходзіць трофі-экспедыцыя «Карпацкі Кардон '18». Удзельнікі мерапрыемства павінны былі стартаваць з перавала Ужоцкага, а фінішаваць на Торунскім перавале. Удзельнікі павінны былі пракладаць ўласныя маршруты, ня паўтараючы іншых. Усяго ў экспедыцыі планавалі ўдзельнічаць некалькі дзесяткаў экіпажаў. Адзначаецца, што трофі-рэйд быў ня спартовым спаборніцтвам, а спосабам баўлення вольнага часу, падарожжам па Карпатах на ўседарожніках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0