Расійскі навукова-даследчы і канструктарскі інстытут хімічнага машынабудавання прыступіў да распрацоўкі саўны і пральнай машыны для выкарыстання на арбітальных станцыях і базах на іншых планетах, паведамляе РІА Навука.

Так выглядалі першыя душавыя кабіны.

Так выглядалі першыя душавыя кабіны.

Першы касмічны душ з'явіўся ў 1974 годзе. Гэта была кабіна з поліэтылену, у якой касманаўты маглі мыцца, не асцерагаючыся, што вільгаць патрапіць на электраабсталяванне станцыі. Апошні раз падобная ўстаноўка выкарыстоўвалася на арбітальным комплексе «Мір». На МКС душ не сталі рабіць.

Цяпер пастаўленая задача «пачаць распрацоўку сродкаў санітарна-гігіенічнага забеспячэння (душ, саўна, рукамыйнік, пральная машына) і сістэмы рэгенерацыі санітарна-гігіенічнай вады».

Цяпер жа касманаўты абціраюцца вільготнымі ручнікамі, носяць адзін касцюм па трое-чацвёра сутак, пасля чаго выкідваюць яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0