«Kosläpp på Hamra gård. У Швецыі ёсць цудоўная традыцыя для дзяцей і дарослых — дзівіцца, як каровы выходзяць першы раз пасля зімы на траву. У стакгольмскіх прадмесццях гэтую забаву прапануюць бясплатна каля 30 фермераў», — піша Андрэй Катлярчук, беларускі гісторык, які выкладае ў Швецыі.

«Трохі фактаў. У 2014 годзе згодна Вікіпедыі «kosläpp» (чытаецца як куслэп, ko — карова, släpp — выган) па Швецыі наведалі 150 000 чалавек. Буйнейшая малочная карпарацыя ААТ, уладальнікамі якой з'яўляюцца т. зв. «малочныя фермеры», мае адмысловую старонку на якой можна падаць заяўку на ўдзел, бо шмат дзе колькасць публікі абмежавана».

У Беларусі раней традыцыйным днём першага выпасу кароў быу Юр'я, 6 мая. Праўда, у сувязі з пацяпленнем клімату цяпер жывёлу выганяюць раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?