dpa
Б'ёрндален абвергнуў паведамленні пра тое, што ён можа змяніць немца Рыка Гроса на пасадзе трэнера зборнай Расіі. У размове з нарвежскім выданнем NRK біятланіст заявіў, што Саюз біятланістаў Расіі да яго не звяртаўся.
«Не, я не збіраюся стаць трэнерам зборнай Расіі. Упершыню чую пра гэта», - сказаў Б'ёрндален NRK. Ён таксама дадаў, што думаў пра тое, каб стаць трэнерам, аднак не плануе гэтага рабіць у найбліжэйшай будучыні.
Раней выданне NTB паведаміла, што Б'ёрндален лічыцца адным з імаверных кандыдатаў на пасаду трэнера зборнай Расіі. Гэтая пазіцыя стала вакантнай 30 красавіка, калі скончыўся кантракт Рыка Гроса.





