У Беларусі сёння, 2 мая, пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ.

Першы тэст абітурыенты змогуць прайсці ў гэтым годзе 12 чэрвеня — у гэты дзень ЦТ па беларускай мове. Рускую мову здаюць 14 чэрвеня. Матэматыку — 18 чэрвеня.

Пачатак кожнага тэсту ў 11.00. Сертыфікаты пачнуць выдаваць з 10 ліпеня.

Зарэгістравацца, каб прайсці ЦТ у рэзервовыя дні, можна з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Цэнтралізаванае тэставанне ў гэтыя дні будзе праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0