Памочніца прадзюсара серыяла «Марка Пола» Аляксандра Каноса падала пазоў супраць прадзюсара Харві Вайнштэйна, у якім яна абвінавачвае яго ў згвалтаванні, фізічным гвалце і абразе. Адпаведныя дакументы былі пададзеныя ў суд у Манхэтэне, перадае CNN.

Як адзначаецца ў паведамленні, Каноса сцвярджае, што гэтыя дзеянні Вайнштэйн здзяйсняў цягам пяці гадоў. Яна сказала, што ён «увесь час пагражаў ёй» і «даваў зразумець, што калі яна не падпарадкуецца яго жаданню мець сэксуальны кантакт ці ж калі яна раскажа аб яго паводзінах, то будуць наступствы, у тым ліку абразу, звальненне, а таксама пазбаўленне яе магчымасці працаваць у шоу-бізнэсе».

Каноса сцвярджае, што Вайнштэйн прымушаў яе да сэксу некалькі разоў паміж 2010 і 2015 гадамі. Паводле яе слоў, адзін такі выпадак адбыўся ў гатэлі ў Нью-Ёрку. Акрамя таго, памочніца прадзюсара заявіла, што ў Лос-Анджэлесе ён «прымушаў яе да сэксу, абражаў, здзекаваўся і некалькі разоў запалохваў». Таксама яна сцвярджае, што ў Малайзіі Вайнштэйн яе згвалтаваў.

Кампанія Вайнштэйна прадзюсавала серыял «Марк Пола», які выйшаў на экраны ў 2014 годзе.

Адвакат прадзюсара распавёў, што Каноса працавала на Weinstein Company на працягу дзесяці гадоў, часта ездзіла ў камандзіроўкі і займалася шматлікімі праектамі кампаніі. Паводле яго слоў, гэтыя абвінавачанні «не толькі шакавалі Вайнштэйна, але і моцна засмуцілі, а таксама не пацвярджаюцца фактамі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0