У Баранавіцкім раёне мужчына загінуў ад выбуху гранаты, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Трагедыя адбылася ў вёсцы Дзераўная 29 красавіка. У 16.30 у Баранавіцкі РАУС паступіла паведамленне аб выбуху.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы мужчына нажоўкай спрабаваў распілаваць супрацьтанкавую гранату ПГ-7. Снарад выбухнуў.

Мужчына загінуў на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0