У Кіеве разглядаюць тры спосабы вырашэння канфлікту на Данбасе. Пра гэта ў эфіры «Грамадскага радыё» распавёў намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Юрый Грымчак.

Паводле першага, сілавога варыянту, украінская армія за два тыдні атрымае поўны кантроль над тэрыторыямі самаабвешчаных рэспублік. Аднак такі сцэнар наўрад ці будзе задзейнічаны з-за асцярогі адказу з боку Расеі, лічыць палітык.

«У Харватыі былі Сербская краіна і Усходняя Славоніі. Сербскую краіну вызвалілі ваенным шляхам — шляхам аперацыі харвацкай арміі, але сербская армія засталіся ў казармах і не пайшла насустрач харвацкай арміі», — распавёў ён, растлумачыўшы, што прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча на той момант паставілі ў такіх умовах, што ён не стаў аддаваць загад аб руху войскаў і ўмяшальніцтве ў ваенны канфлікт.

«Другі варыянт, які быў выкарыстаны ва Усходняй Славоніі, мы сёння разглядаем як асноўны. Гэта ўвядзенне міратворчай місіі, якой папярэднічае вывад замежных войскаў, вывад расейскіх наймітаў. Таксама трэба будзе раззброіць баевікоў, стварыць міжнародную пераходную адміністрацыю для перадачы гэтых тэрыторый пад кантроль Украіны», — сказаў Грымчак.

У снежні 2017 года Грымчак распавёў аб «адзіным спосабе вяртання Крыма і Данбаса». На яго думку, да гэтага павінны прывесці ціск і санкцыі супраць Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0