Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню КДБ Беларусі Валерыя Вакульчыка, піша БелТА.

«Я ўжо неяк казаў з нагоды працы КДБ і дзякаваў калектыву. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што эфектыўная барацьба з карупцыяй бачная. У КДБ гэтаму надаюць вялікае значэнне. Малайцы хлопцы, якія працуюць у гэтым напрамку», — сказаў кіраўнік краіны.

Разам з тым Лукашэнка пацікавіўся сітуацыяй у сферы процідзеяння і выяўлення карупцыі. «Што больш за ўсё насцярожвае ў гэтым плане?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў КДБ ёсць і спецыфічныя напрамкі работы, якія больш ніхто не можа ажыццяўляць. Гэта ў тым ліку разведка, контрразведка, антытэрарыстычная дзейнасць, абарона канстытуцыйнага ладу. «Гэта не здымаецца. Усе павінны разумець, і грамадства ў тым ліку, што камітэт у гэтым плане працуе. І заканамернае пытанне: у нас тут якія вынікі?» - пацікавіўся беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу на пытанні грамадскай бяспекі: «У нас прайшоў шэраг буйных мерапрыемстваў з вялікай колькасцю насельніцтва. І наперадзе Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці. Тут мы павінны таксама бачыць, ці ёсць у нас праблемы напярэдадні гэтых мерапрыемстваў. Ну і наогул, як камітэт ацэньвае сітуацыю ў сферы грамадскай бяспекі?»

На сустрэчы закраналіся і некаторыя іншыя пытанні, у тым ліку кадравыя.

Асобна Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне ў дачыненні, наколькі гэта магчыма, падрабязнага інфармавання грамадскасці аб выніках дзейнасці органаў дзяржбяспекі. «Каб не казалі, што мы тут заслонай пакрылі ўсё, хаваем ад народа. Тое, што трэба, мы хаваем, таму што гэта не выдаецца. Але ў большасці сваёй хаваць няма чаго», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0