Сакура зацвіла ў Сендайскім скверы, паведамляюць Мінск-навіны.
Саджанцы сакуры ў скверы высадзілі ў 2007 г. прадстаўнікі мэрыі Сендая — пабраціма Мінска.
Ханамі, або любаванне сакурай, у Японіі — нацыянальная традыцыя. Гэты працэс нагадвае жыхарам краіны пра прыгажосць і хуткаплыннасць жыцця. Тэрмін цвіцення сакуры, як правіла, 7—10 дзён. Японцы вераць, што ханамі падаўжае жыццё.