Джо Лін Тэрнер, 66-гадовы экс-вакаліст гурта Deep Purple, якога два тыдні таму шпіталізавалі ў Мінску з інфарктам, пакінуў аўтограф на сваёй кардыяграме і паведаміў, што ідзе на папраўку. Фота са сваім подпісам на ЭКГ спявак апублікаваў у Facebook.

Да фатаграфіі на афіцыйнай старонцы артыста пакінуты подпіс: «Калі твая медсястра вельмі мілая, каб супраціўляцца». Раней жонка спевака, юрыст-міжнароднік з Беларусі Мая Козырава, паведаміла, што стан здароўя Джо стабільны, ён знаходзіцца ў гуморы, атрымлівае неабходную медыцынскую дапамогу і праходзіць фізічную рэабілітацыю для поўнага аднаўлення.

У «Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі» артыст трапіў з інфарктам 14 красавіка. У Мінску Джо жыў разам са сваёй жонкай — юрыстам-міжнароднікам Маяй Козыравай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?