Былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Замяталін пракаментаваў скандал у краме «Еўраопт», удзельнікам якога ён стаў.

Па словах сведкаў, экс-чыноўнік накрычаў на касірку, якая звярнулася да яго па-беларуску.

«Абслугоўваючы персанал павінен размаўляць на той мове, на якой да яго звяртаюцца. Паўсюль гэта норма. Увогуле я не разумею, у чым шум і інтарэс. Нічога звышнатуральнага не адбылося», — мяркуе Замяталін.

Ён тлумачыць, што не зразумеў словы касіркі. «Вучыць беларускую мову ў 70 гадоў я не збіраюся», — заявіў Замяталін.

Як жа ён мог працаваць чыноўнікам у краіне, дзе беларуская мова дзяржаўная? «Мы ўсе выйшлі з агульнага савецкага дзяцінства. Няма нічога страшнага», — тлумачыць ён.

Экс-ідэолаг не хоча нават называць мову «беларускай»:

«Мова, якую называюць беларускай, з’явілася раней, чым насельніцтва ВКЛ сталі называць беларусамі». Яму бліжэй азначэнне «стараруская».

«Еўраопт»: Прэтэнзіі пакупніка да касіркі не апраўданыя

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру