Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян заклікаў апазіцыю да перамоваў цягам найбліжэйшага тыдня. Пра гэта паведамляе прэс-служба армянскага лідара.
«Заклікаю на працягу наступнага тыдня працягнуць кансультацыі ў напрамку пошуку выхаду з крызісу, што паслужыць нашым агульным нацыянальным інтарэсам», — гаворыцца ў заяве Саркісяна.





