Двухгадовае дзіця патанула ў двары прыватнага дома ў Навагрудскім раёне, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Трагедыя здарылася ў вёсцы Уселюб 28 красавіка. Хлопчыкі 2015 і 2016 гадоў нараджэння разам са старэйшай сястрой гулялі на двары. Бацька быў на працы, а маці карміла хатнюю жывёлу ў хляве, перыядычна назіраючы за дзецьмі.
У нейкі момант малодшы сын знік з поля зроку жанчыны. Яна падбегла да ёмістасці з вадой у двары і знайшла яго там без прыкмет жыцця. Маці паведаміла пра гэта ў хуткую медыцынскую дапамогу, а да яе прыезду спрабавала рэанімаваць дзіця самастойна.
Лекары працягвалі рэанімацыйныя мерапрыемствы яшчэ каля паўгадзіны, але хлопчыка выратаваць так і не ўдалося.





