Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка папрасіў МЗС Украіны падрыхтаваць прапановы па адклiканні ўкраінскіх прадстаўнікоў з каардынацыйных органаў СНД.
«Мы не можам выйсці адтуль, куды Украіна ніколі не ўваходзіла. Але мы спыняем удзел у каардынацыйных органах СНД», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Паводле яго слоў, МЗС Украіны прааналізаваў і праінфармаваў урад аб мэтазгоднасці далейшага знаходжання ў складзе тых ці іншых пагадненняў.
Парашэнка дадаў, што Украіне няма чаго рабіць там, дзе ўсе дзеянні каардынуюцца з краінай-агрэсарам.





