Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка. Аб прычынах звальнення не паведамляецца. Патупчык прабыў на пасадзе 5 гадоў.

Уладзіміру Патупчыку 59 гадоў, ён нарадзіўся ў Светлагорску Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі.

2 гады быў галоўным інспектарам па Мінску, займаў пасады міністра працы і сацыяльнай абароны, намесніка прэм'ер-міністра, ва ўрадзе курыраваў сацыяльную сферу.

Міністрам энергетыкі Патупчыка прызначылі ў 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0