Кожную нядзелю (з 6 мая да 17 чэрвеня) на пляцоўцы перад Вялікім тэатрам будзе гучаць аркестр культурнай установы.
— З 17:10 да 17:40 аркестр будзе граць праграмы, аснову якіх складзе, безумоўна, вядомая класічная музыка, — распавяла вядучы рэдактар службы маркетынгу, інфармацыі і рэкламы Вялікага тэатра Беларусі Алена Балабановіч.
Дырыжоры Іван Касцяхін і Алег Лясун па чарзе будуць кіраваць аркестрам у гэтыя нядзельныя вечары.





