Паводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Эстоніі, на мяжы 2017-18 у турмах гэтай краіны знаходзілася 2720 чалавек, з якіх для 1414 чалавек, то бок 56% роднай мовай з'яўляецца руская. Кожны чацвёрты зняволены (усяго 715 чалавек) меў пашпарт «неграмадзяніна». Расійскіх грамадзян сярод тых, хто сядзеў за кратамі, налічвалася 7%.





