Лідар армянскай апазіцыі Нікол Пашынян заявіў у інтэрв'ю Коммерсанту, што Расія — стратэгічны партнёр і саюзнік Арменіі, і застанецца ў гэтым статусе ў выпадку яго прыходу да ўлады.

Пашынян адзначыў, што ў ЕАЭС і АДКБ ёсць праблемы. У прыватнасці, яму б хацелася «ўдакладніць, якія пэўныя абавязкі» Расія, Арменія, Казахстан і Беларусь маюць адзін перад адным.

«Нас вельмі непакоіць, калі мы бачым, што Беларусь і Азербайджан вельмі збліжаюцца»,

— сказаў лідар апазіцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна