uefa.com
Тыдзень таму «Ліверпуль» на сваім полі без праблем перамог 5:2, 2 мая перамагла «Рома» — 4:2. Аднак па выніках двух матчаў у фінал выйшла каманда Юргена Клопа.
Брытанскі клуб двойчы вёў у матчы, але «Рома» ўпарта супраціўлялася: 1:1 (у першым выпадку быў аўтагол Мілнэра) На гол Вілналдума «Рома» адказала ўдарам Эдзіна Джэка — 2:2, на 85-й хвіліне забіў Наягалан, ён жа на апошняй хвіліне рэалізаваў пенальці — 4:2, аднак гэтага рымлянам было недастаткова.
У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць «Ліверпуль» і «Рэал». Матч пройдзе 26 мая (субота) ў Кіеве.
«Рэал» 12 разоў перамагаў у фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Лігі чэмпіёнаў, апошнім часам у 2014, 2016 і 2017 гг. «Ліверпуль» браў трафей пяць разоў, апошні раз у 2005-м.
Як будзе 26 мая?





