Пра гэта паведаміла БЕЛТА энтамолаг Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларыса Ярац.

Традыцыйна мошкі з'яўляюцца ў першай-другой дэкадзе мая. Чакаецца, што сёлета з-за цёплага надвор'я колькасць гэтых насякомых будзе значна большай, чым у мінулым годзе. Мошкі з'яўляюцца з ракі Буг, дзе ў праточнай вадзе адкладаюць свае яйкі. Па словах энтамолага, там цяпер назіраецца вялікая колькасць лічынак. Гэта значыць, што ўслед за першым будзе другі масавы вылет. Звычайна пік колькасці гнюса ўтрымліваецца на працягу 10-14 дзён, пасля чаго колькасць рэзка скарачаецца.

Мошкі здольныя разлятацца на адлегласць да 10 км, максімальная далёкасць рассялення дасягае 200 км.

Яны асабліва назойлівыя ўвечары і раніцай, перад дажджом і на адкрытым паветры. Пухліна ад укусу мошак значна большая, чым ад укусу камара, адпаведна, і боль таксама. Сліна мошак атрутная, і на працягу некалькіх хвілін развіваецца ацёк, пачырваненне і сверб. Пры шматлікіх укусах павышаецца тэмпература цела, з'яўляюцца прыкметы агульнага атручвання.

Часам таксічнае дзеянне сліны мошак можа выклікаць моцныя алергічныя рэакцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0