Група бацькоў, якіх цікавіла толькі адно пытанне — стварэнне ў Першамайскім раёне рознаўзроставай групы, — прабыла на сустрэчы з Ігарам Карпенкам шэсць хвілін.

Пра гэта распавяла Вольга Кавальчук, маці трохгадовай Адэлі:

«Мы з яшчэ адной матуляй расказалі міністру пра нашу праблему, ён выслухаў, узяў пачытаць дакументы і сказаў, што будзе разбірацца. Ні станоўчага, ні адмоўнага выніку ад сустрэчы мы пакуль не маем. Пакінулі пісьмовы зварот, дзе падрабязна ўсё распісалі, прадаставілі копіі перапіскі з дзяржаўнымі органамі. Цяпер у 15-дзённы тэрмін будзем чакаць адказу».

Галоўнае, падкрэслівае маладая мама, у гэтай сітуацыі не апускаць рукі і не пакідаць справу на самацёк.

«Як сказала начальнік аддзела дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч, у адным з новых садкоў, што будуецца ў Першамайскім раёне, налета заплануюць беларускамоўную рознаўзростую групу. Так што будзем чакаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?