У адпаведнасці з Планам міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва ў 2018 годзе ў перыяд з 2 па 4 мая на палігоне Сары-Шагал Рэспублікі Казахстан праводзіцца сумеснае камандна-штабное вучэнне ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан з баявымі пускамі, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Да ўдзелу ў вучэннях прыцягваюцца вайсковыя часці і падраздзяленні комплексаў тактычных ракет «Кропка-У», рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Паланэз», падраздзяленні 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення БАК, 85-й і 86-й брыгад сувязі, 1562-й тэхнічнай ракетнай базы, 31-га навігацыйна-тапаграфічнага цэнтра, інжынерных войскаў, а таксама прадстаўнікі арганізацый Узброеных Сіл.

Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана да 100 адзінак тэхнікі і больш за 200 чалавек асабовага складу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0